Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Тигров кормить было нечем?» Белгосцирк ищет полтора десятка работников, в том числе через Threads
  2. «Ну что, построили они этот забор… Угрохали сотни миллионов». Лукашенко прокомментировал инцидент на границе с Латвией
  3. Трамп заклікаў Украіну змяніць прэзідэнта. Зяленскі адказаў на гэта сваёй прапановай
  4. «Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
  5. «Мінсктранс» пахваліўся новымі тралейбусамі-гігантамі, у каментарах людзі пачалі пісаць пра праблемы гарадскога транспарту. Якія?
  6. «Можа, і вайны ўнікнуць удасца». Лукашэнка загаварыў пра супрацоўніцтва з Літвой і Польшчай
  7. «Знаю людей, которые купили себе квартиры». Как беларусский райцентр стал «игрушечной столицей» — а потом потерял это звание
  8. Макс Корж сказаў адну са сваіх самых доўгіх антываенных прамоваў на канцэрце ў Франкфурце
  9. Жыхары вёскі паскардзіліся на закрыццё адзінай прадуктовай крамы, улады абвінавацілі іх у тым, што яна была стратная
  10. На першую палову аўторка абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі праз замаразкі
  11. Прадстаўнік NATO назваў лічбы расійскіх страт ва Украіне за мінулы месяц
  12. Гіганцкая хваля абрынулася з гор і забіла тысячы чалавек. Гаворка не пра Непал — гэтая катастрофа здарылася ў Еўропе ў ХХ стагоддзі
  13. Цэны на некаторыя прадукты ў Беларусі рэзка падскочылі, але сёе-тое і патаннела. Якія тавары змянілі цану наймацней
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.